Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Налоговая грозит штрафами нанимателям, если не сделают одно действие — работникам оно вряд ли понравится
  2. Аналитики предположили, почему Путин стал выдвигать новые требования для мирных переговоров по Украине
  3. «Нужно было ее посадить». Стало известно, за что попала на «сутки» пророссийская активистка Ольга Бондарева
  4. Атруту запырсквалі ў раты немаўлятам з дапамогай шпрыца. Расказваем пра адно з самых страшных масавых самагубстваў ХХ стагоддзя
  5. Ввели изменения по техосмотру — подробности
  6. Ситуация с исчезновением спикера Координационного совета Анжелики Мельниковой — что известно к этому времени
  7. «Этот механизм универсален». Как силовики используют компромат против беларусов, чтобы получать информацию, показания и выполнять планы
Читать по-русски


/

Перамовы паміж ЗША і Украінай у Саудаўскай Аравіі 23 сакавіка датычылі дзвюх тэмаў: спыненне агню на моры і вяртання ўкраінскіх ваеннапалонных і цывільных, у тым ліку дзяцей. Цяпер украінская дэлегацыя застаецца ў Эр-Рыядзе, каб пасля заканчэння асобных перамоваў паміж дэлегацыямі ЗША і РФ правесці чарговы раўнд кансультацый з ЗША. Пра гэта ў эфіры ўкраінскага тэлемарафона расказаў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Сяргей Лешчанка.

Сергей Лещенко во время брифинга, 2022 год. Фото: пресс-служба Офиса президента Украины
Сяргей Лешчанка падчас брыфінгу, 2022 год. Фота: прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны

Лешчанка заявіў, што ў нядзелю на сустрэчы ў Саудаўскай Аравіі абмяркоўвалася спыненне абстрэлу ўкраінскіх партоў.

«Гэта інфраструктура і бяспека суднаходства. І гаворка ішла пра ўзаемнае спыненне агню. Мы не атакуем іх аб’ектаў на моры, у тым ліку рачных аб’ектаў. Яны не атакуюць нашых аб’ектаў і нашых партоў — Херсонскі, Мікалаеўскі і парты вялікай Адэсы, каб функцыянавалі», — прыводзіць словы чыноўніка УНІАН.

Таксама, паводле Лешчанкі, гаворка ішла пра неабходнасць вяртання ўкраінскіх дзяцей і пра абмен украінскіх ваеннапалонных і цывільных.

Лешчанка назваў перамовы тэхнічнымі, заявіўшы, што хуткага выніку ад іх чакаць не варта: «Перамовы — гэта не адзін дзень, гэта часам месяцы, а некаторыя перамовы, як блізкаўсходняе ўрэгуляванне, доўжацца гадамі».

«Проста мусім разумець, што сустрэчы будуць дастаткова рэгулярныя, і не кожная сустрэча заканчваецца публічнымі заявамі», — адзначыў Лешчанка.

Адказваючы на пытанне, ці можна чакаць нейкіх канкрэтных вынікаў да Вялікадня, 20 красавіка (СМІ пісалі, што Дональд Трамп хоча, каб перамір'е было заключанае да даты, калі праваслаўныя і каталікі будуць адзначаць Вялікдзень) Лешчанка сказаў, што размовы пра спыненне агню доўжацца ўжо два тыдні.

«То-бок Вялікдзень як сімвал — гэта вельмі добра, але ў рэаліях вайны гэта неабавязкова можа спрацаваць. Калі не прыпыненне агню на сушы, то хаця б прыпыненне агню па інфраструктуры і па энергетыцы — гэта таксама нядрэнна», — адзначыў Лешчанка. Ён дадаў, што нельга спрагназаваць, як будуць праходзіць перамовы: цяпер Расія ўвесь час кажа «не» і высоўвае ўльтыматумы.

«Мы мусім быць настроеныя, што хочам міру, але гэта неабавязкова адбудзецца заўтра», — адзначыў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны.

Нагадаем, сёння ў Саудаўскай Аравіі праходзяць раздзельныя перамовы з дэлегацыямі Расіі і Украіны, якія спецпасланнік Трампа па Украіне Кіт Келаг назваў «чаўночнай дыпламатыяй». Праводзяць іх пасярэднікі з ЗША.

Чакаецца, што ключавым пытаннем новага раўнда перамоваў стане 30-дзённая адмова ад удараў па энергетычнай інфраструктуры. ЗША таксама спрабуюць распаўсюдзіць перамір'е на суднаходства ў Чорным моры.