Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка прызначыў Караева кіраваць Гродзеншчынай
  2. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
  3. У Літве дасталі з балота машыну, адкуль зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў
  4. Эксперты пояснили, что стоит за требованием Путина о создании в Украине «временного правительства» под эгидой ООН
  5. Не только Бондарева. В ИВС за «экстремизм» оказался еще один сторонник Лукашенко
  6. Мобильные операторы вводят изменения и предупреждают, что нужно совершить одно действие — иначе автоматически подключится новая услуга
  7. Трамп разозлился на Путина и угрожает ему санкциями на российскую нефть
  8. Доллар лихорадит от Дональда Трампа: каких курсов ждать в начале апреля? Прогноз по валютам
  9. Атруту запырсквалі ў раты немаўлятам з дапамогай шпрыца. Расказваем пра адно з самых страшных масавых самагубстваў ХХ стагоддзя
  10. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  11. Секреты партнерства: большое расследование New York Times раскрыло истинный масштаб американской помощи Украине
Читать по-русски


/

Пяціразовы чэмпіён свету па гіравым спорце Ігар Сігневіч, майстар спорту міжнароднага класа з 21-гадовым стажам папрасіў віцэ-прэм'ера Уладзіміра Караніка прысвоіць яму ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь». Чыноўнік яго прашэнне не задаволіў праз вялікую колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў, піша «Мінская праўда».

Игорь Сигневич на приеме у Владимира Караника. Март 2025 года, Минская область. Фото: "Мінская праўда"
Ігар Сігневіч на прыёме ва Уладзіміра Караніка. Сакавік 2025 года, Мінская вобласць. Фота: «Мінская праўда»

— З 2019 года працую ў сістэме адукацыі. Сутнасць звароту простая: хацеў папрасіць, каб падтрымалі хадайніцтва наконт прадстаўлення да ўзнагароджання ганаровым званнем «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь», — растлумачыў мужчына на прыёме грамадзян у віцэ-прэм'ера Уладзіміра Караніка ў Пухавіцкім раёне.

— Званне чэмпіёна вы атрымалі. Але трэба разумець, што «Заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь» прысвойваюць не толькі за спартыўныя дасягненні. Гэта ганаровае званне, якое большае за медалі і тытулы. Гэта прыклад ва ўсіх сферах для будучых спартоўцаў. Але 25 вашых адміністрацыйных правапарушэнняў — гэта перабор. Тэндэнцыя гэтая захоўваецца ўжо тры гады. Вы з зайздроснай рэгулярнасцю становіцеся фігурантам адміністрацыйнага працэсу, — адзначыў Уладзімір Каранік.

Заяўнік паабяцаў выправіцца.

— Сёння лепш вучыць на сваім прыкладзе. А з гэтым ёсць пакуль пытанні. У сферы спорту, вядома, дабіліся каласальных вынікаў. Але многія думаюць: раз чэмпіён — значыць, усё можна… У Беларусі перад законам усе роўныя. Званне, пра якое вы просіце, прысвойвае кіраўнік дзяржавы. Як мы растлумачым вашыя 25 парушэнняў? — пацікавіўся віцэ-прэм'ер.

Намеснік прэм’ер-міністра запэўніў, што дасягненні Ігара Сігневіча заўсёды будуць мець значэнне для краіны.

— Ніхто іх пад сумнеў не ставіць, але нешта зрабіце з вашымі парушэннямі. І тады мы зможам ужо вярнуцца да гэтага пытання і разумець, што чалавек усведамляе наступствы сваіх дзеянняў і можа асабістым прыкладам паказаць, што і ў дарослым узросце людзі мяняюцца ў лепшы бок, — рэзюмаваў Уладзімір Каранік.