Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Беларускія сілавікі днямі затрымалі і перадалі расійскім калегам стэндап-коміка Арцемія Астаніна, заадно зламаўшы яму пазваночнік і рэбры. Віна камедыянта была ў тым, што камусьці не спадабаўся яго жарт, — і на яго напісалі данос. Гэта далёка не першы выпадак, які сведчыць пра тое, наколькі рызыкоўным стаў у Беларусі і Расіі гумар на злобу дня. Так, у 2021 годзе коміка Ідрака Мірзалізадэ, нашага суайчынніка, у суседняй краіне арыштавалі на дзесяць сутак за жарт і пажыццёва забаранілі яму ўезд у РФ. А ў студзені гэтага года МУС Беларусі ўключыла ў «спіс экстрэмістаў» стэндапера Славу Камісаранку. Яго завочна асудзілі на шэсць гадоў калоніі, у тым ліку па артыкулах пра абразу Лукашэнкі (Камісаранка не раз парадыяваў палітыка, якога называе «Чык-Чырыкам»).

Беларусы не ўпершыню аказваюцца ў сітуацыі, калі жартаваць становіцца небяспечна. Маючы неабмежаваную ўладу, якая трымалася ў вялікай ступені на тэроры, савецкія кіраўнікі сталінскага перыяду таксама баяліся выглядаць смешнымі. Але людзі ўсё роўна працягвалі смяяцца з іх — нават пад страхам лагераў і расстрэлу. Мы сабралі дзясятак анекдотаў і жартаў, за якія грамадзяне СССР заплацілі сваёй свабодай, а ў некаторых выпадках — і жыццём. Анекдоты размешчаныя ў парадку строгасці атрыманага пакарання.

«Уставай, Савецкая ўлада»: сем гадоў лагераў

У Сталина была жена, которую звали Советская власть, и дочь, которую звали Пятилетка. Однажды ночью дочь обмаралась, и Сталин стал будить жену:

— Вставай, Советская власть, Пятилетка усралась!

Лаврентий Берия и Светлана, дочь Иосифа Сталина (сам Сталин — на заднем плане). Фото: loc.gov, commons.wikimedia.org
Лаўрэнцій Берыя і Святлана, дачка Іосіфа Сталіна (сам Сталін — на заднім плане). Фота: loc.gov, commons.wikimedia.org

Такі анекдот расказаў сваім падначаленым, настаўнікам, Пётр Алёшын — дырэктар сярэдняй школы ў вёсцы Нова-Летнікі Зімінскага раёна Іркуцкай вобласці Расіі (паводле іншых звестак, ён і сам працаваў там настаўнікам). За гэты жарт педагога ў лістападзе 1945 года арыштавалі за «антысавецкую агітацыю», а ў снежні адправілі ў лагеры на сем гадоў. Рэабілітавалі Алёшына толькі ў 1969 годзе.

«Вакол агенты»: восем гадоў лагераў

Интеллигенты, быть крепче стали! Кругом агенты, а первый — Сталин!

Гэты жартоўны куплет ў 1945 годзе праспяваў сваім прыяцелям 17-гадовы першакурснік філфака МДУ Сямён Віленскі. Сярод прыяцеляў аказаўся сын генерала НКУС.

Зрэшты, данеслі на Віленскага, відаць, не адразу: арыштавалі яго толькі праз тры гады, у 1948-м. За «антысавецкую агітацыю і падрыхтоўку тэракту» Віленскага асудзілі на дзесяць гадоў лагераў.

Выйшаў ён датэрмінова, у 1955-м — пасля смерці Сталіна. Яшчэ праз год Сямёна рэабілітавалі.

Выкінуць Сталіна з самалёта і тушонка замест мазгоў: дзесяць гадоў лагераў

Глава Советского правительства [Иосиф Сталин] и Молотов, пролетая на самолете над Москвой, увидели у магазинов очередь за мукой и за сахаром. Товарищ Молотов (тады міністр замежных справаў СССР. — Заўв. рэд.) сказал товарищу Сталину, что если бы он сбросил с самолета мешок муки и мешок сахару людям, то они его расцеловали бы от радости. Тогда пилот им сказал:

— Если бы я вас выбросил вниз из самолета, то народ меня поцеловал бы в разные места.

Одна старушка увидела впервые в жизни верблюда и заплакала. Когда ее спросили, почему она плачет, она ответила:

— Посмотрите, до чего довела советская власть лошадь!

На Ялтинской конференции (сход саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі ў лютым 1945 года. — Заўв. рэд.) русскими был дан обед. После обеда иностранцы — англичане и американцы — поблагодарили за чай. На вопрос, почему только за чай, иностранцы ответили: «Потому что все остальные продукты наши».

Ялтинская конференция, февраль 1945 года. Слева направо: премьер Великобритании Уинстон Черчилль, президент США Франклин Рузвельт, секретарь ЦК ВКП (б) Иосиф Сталин. Фото: Photograph from the Army Signal Corps Collection in the U.S. National Archives, commons.wikimedia.org
Ялцінская канферэнцыя, люты 1945 года. Злева направа: прэм’ер Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль, прэзідэнт ЗША Франклін Рузвельт, сакратар ЦК ВКП (б) Іосіф Сталін. Фота: Photograph from the Army Signal Corps Collection in the U.S. National Archives, commons.wikimedia.org

Одновременно умерли два инженера — один русский, другой американский. Сделали вскрытие трупов. И в голове у американского инженера нашли планы, а в желудке — свиную тушенку. А у русского — наоборот: в голове — свиную тушенку, а в желудке — планы.

Один иностранный журналист был в Англии и Америке и видел, что там женщины довольны тем, что у них наряды хорошие. А в Советском Союзе он увидел женщину, которая радовалась тому, что получила в магазине один килограмм тюльки (рыбы. — Заўв. рэд.) без очереди и у нее забыли вырезать талоны из карточки.

Один человек умер, и его провели в одну комнату, красиво и чисто убранную. А потом привели в другую темную комнату и стали жарить в котле. Он спросил, почему его раньше провели в такую красивую комнату, а потом перевели в грязную, где жарят. Ему ответили, что та комната — агитпункт.

Гэта шэсць анекдотаў, якія старшы інжынер паравознай службы Кішынёўскай чыгункі, 31-гадовы ўраджэнец Адэсы Сяргей Паповіч расказаў у чэрвені-ліпені 1947 года калегам, у тым ліку машыністу вадакачкі, 37-гадоваму Піню Гельфману. Піня Сярожу не здаў. Але яму так спадабаліся жарты, што тры з іх ён пераказаў іншым таварышам па працы. Хтосьці з іх напісаў данос на абодвух жартаўнікоў.

У лютым 1948 года чыгуначнікаў судзіў вайсковы трыбунал Кішынёўскай чыгункі. Паповіча і Гельфмана прызналі вінаватымі ў расказванні анекдотаў і па арт. 54−10 Крымінальнага кодэкса УССР (Антысавецкая прапаганда і агітацыя) асудзілі на дзесяць гадоў папраўча-працоўных лагераў. У нейкай ступені ім пашанцавала: па гэтым артыкуле маглі і расстраляць. Да зняволення трыбунал дадаў яшчэ і тры гады абмежавання ў правах пасля вызвалення, што ва ўмовах СССР азначала ў тым ліку пазбаўленне права жыць у пэўных рэгіёнах. Вядома, што Сяргей Паповіч пасля адседкі ў лагеры нейкі час жыў у горадзе Інце на поўначы Расіі, у аўтаномнай рэспубліцы Комі.

Толькі ў 1959 годзе, ужо пасля смерці Іосіфа Сталіна, Вярхоўны суд СССР на скаргу Паповіча скасаваў прысуды чыгуначнікам праз адсутнасць складу злачынства.

Протест Генерального прокурора СССР Романа Руденко от 23 декабря 1958 года на приговор военного трибунала Кишиневской железной дороги от 14 февраля 1948 года в отношении Сергея Поповича и Пини Гельфмана, рассказывавших анекдоты. Копия документов: istmat.org
Пратэст Генеральнага пракурора СССР Рамана Рудэнкі ад 23 снежня 1958 года на прысуд вайсковага трыбунала Кішынёўскай чыгункі ад 14 лютага 1948 года ў дачыненні да Сяргея Паповіча і Піні Гельфмана, якія расказвалі анекдоты. Копія дакументаў: istmat.org

Дзіця ад Сталіна? Смерць у нетрах ГУЛАГа

Одна студентка из города Москвы получила при советской власти воспитание и захотела иметь хорошего, умного ребенка. И написала заявление товарищу Сталину о том, что хочет от него ребенка. Товарищ Сталин это заявление прочел невнимательно и наложил на него резолюцию: «Товарищу Молотову (тады старшыня Савета народных камісараў. — Заўв. рэд.) для исполнения». Молотов тоже это заявление прочел невнимательно и наложил резолюцию: «Личному секретарю — к исполнению».

У верасні 1935 года ўпаўнаважаны камітэта па нарыхтоўках сельскагаспадарчых прадуктаў пры Савеце народных камісараў СССР, 51-гадовы этнічны ўкраінец Васіль Тышчанка расказаў гэты анекдот у прыватнай гутарцы падчас перапынку на паседжанні пленума райкама партыі ў вёсцы Наварасійскае (цяпер — вёска Акжар Акцюбінскай вобласці Казахстана). Анекдот, які адначасова высмейваў культ асобы Сталіна і ўласцівую савецкаму кіраўніцтву бюракратыю, Тышчанка агучыў свайму кіроўцу, а таксама начальніку палітаддзела Кзыл-Каінскага саўгаса Умутбаеву і старшыні райвыканкама Друмбетаву.

Доклад начальника Актюбинского областного управления НКВД Григория Духовича секретарю обкома ВКП (б) Абилкаиру Досову (расстрелянному по политическому обвинению в 1937 году) об анекдоте, рассказанном Василием Тыщенко. Копия: sovsekretno.ru
Даклад начальніка Акцюбінскага абласнога ўпраўлення НКУС Рыгора Духовіча сакратару абкама ВКП (б) Абілкаіру Досаву (расстралянаму па палітычным абвінавачанні ў 1937 годзе) пра анекдот, расказаны Васілём Тышчанкам. Копія: sovsekretno.ru

Умутбаеў жарту не ацаніў і данёс на Тышчанку сакратару раённага камітэта партыі Смірнову. Той не надаў «правіне» вялікага значэння і абмежаваўся тым, што прымусіў жартаўніка публічна пакаяцца за «няўдалы» жарт на пленуме. На гэтым справа магла і скончыцца. Але нехта з прысутных данёс на Тышчанку ў НКУС.

13 студзеня 1936 года таго асудзілі на пазбаўленне волі ў папраўча-працоўных лагерах. У пасляваенных дакументах пра перагляд гэтай справы стаіць тэрмін пакарання ў адзін год. Але, як лічыць гісторык Уладзімір Воранаў, гэта, хутчэй за ўсё, памылка друку. Тышчанку судзілі па арт. 58−10 Крымінальнага кодэкса (Шпіянаж), паводле якога ў той час належаў тэрмін не менш за тры гады, і суд не мог прызначыць менш за мінімальны. Воранаў лічыць, што з пазнейшага дакумента пра рэабілітацыю «выпаў» нуль — то-бок на самай справе Тышчанку асудзілі на дзесяць гадоў.

Рэабілітавалі дасціпнага савецкага чыноўніка толькі пасля распаду СССР, у 1993 годзе. І, відаць, пасмяротна: няма ніякай інфармацыі пра тое, што Тышчанка перажыў лагеры і падаваў дакументы на прыжыццёвую рэабілітацыю.

«Рабочыя былі б задаволеныя»: расстрэл

В годовщину Октябрьской революции вожди: Сталин, Ворошилов, Калинин и кто-то еще — беседовали о том, как сделать к празднику что-то такое необыкновенное, чтобы весь мир удивился и рабочие были довольны. Один из них предложил: «Раздать всем по паре сапог». На это предложение возразил товарищ Ворошилов: «Неужели вы хотите мою Красную армию оставить без сапог?» После этого кто-то предложил раздать по мешку зерна всем рабочим. На это предложение возразил товарищ Сталин: «Неужели вы хотите оставить вторую пятилетку без хлеба?»

Случайно их подслушал один мальчик. Он подошел к вождям и сказал: «А я знаю, что надо делать!»

Вожди спрашивают его: «Ну что?»

Мальчик говорит: «Стойте друг против друга!» Вожди послушались.

Потом мальчик командует: «Возьмите ружья!» И еще командует: «Пли!»

Удивленные вожди спрашивают: «Ты что, с ума сошел, что ли?»

А мальчик им отвечает: «Если бы вы стреляли друг в друга к празднику, то весь мир бы удивился и рабочие были бы довольны».

Рукописный донос от 11 февраля 1937 года на Лутфия Утяганова, рассказавшего анекдот о лучшем подарке для советских рабочих. Копия: permgaspi.ru
Рукапісны данос ад 11 лютага 1937 года на Лутфія Уцяганава, які расказаў анекдот пра найлепшы падарунак для савецкіх рабочых. Копія: permgaspi.ru

Гэты анекдот настаўнік з вёскі Бічурына Свярдлоўскай вобласці РСФСР, 31-гадовы татарын Лутфій Уцяганаў расказаў у пачатку 1937 года. Нехта А. Ліхоба, пачуўшы жарт, данёс пра яго начальніку НКУС Бардымскага раёна. У ліпені Уцяганава арыштавалі па абвінавачаннях у контррэвалюцыйнай прапагандзе, удзеле ў «эсэраўскай контррэвалюцыйнай арганізацыі» пад назвай «Савет рабочых мусульман», распаўсюдзе ўлётак контррэвалюцыйнага зместу і ў «расказванні контррэвалюцыйных анекдотаў». 15 верасня мужчыну асудзілі на смерць, а 21 верасня — расстралялі.

Чытайце таксама