Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларуска, якая з'ехала праз палітыку, атрымала вельмі дзіўны ліст. Яна падазрае правакацыю ад сілавікоў — расказваем
  2. «Пора открывать глаза». Пропагандисты заявили, что от них скрывали страшную правду, и «разоблачили» европейских пособников Гитлера
  3. У Мінску адрэагавалі на папярэджанне Польшчы пра магчымае закрыццё апошніх двух пунктаў пропуску
  4. «Мы тебя убьем, и нам за это ничего не будет». Опубликовано расследование о пытках в Московском РУВД Минска в августе 2020-го
  5. Урокі кіравання, забарона замежных школ, новы ўдар па ІП. Улады падрыхтавалі новаўвядзенні для школ — што ў законапраекце
  6. Беларусь заговорила о готовности к переговорам с Польшей по ситуации на границе. Спросили у экспертов, в чем причина
  7. Помогли поляки и собственная мотивация. Сенсация на Евро: сборная Австрии выиграла группу в компании Франции и Нидерландов
  8. «Гэта народны праект». Даведаліся ў Валерыя Кавалеўскага, чаму ён пайшоў у адстаўку і што будзе з пашпартам Новай Беларусі
  9. Среди чиновников, похоже, только эта женщина не боится бросать вызов Бондаревой и Азаренку. Вот кто она такая
  10. Вы знали, что СССР в 1948 году хотел уморить двухмиллионный город голодом? Людей спасли «конфетные бомбардировщики» — вот как это было
  11. «Узбадзёрыць пэўнымі неспрыяльнымі з'явамі». Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў другой палове лета
  12. Уладальнікі «Вострава чысціні» масава закрываюць свае фірмы. Што пра гэта вядома
  13. Как Украина может изолировать оккупированный Крым и почему имеет право наносить удары по Керченскому мосту — мнение экспертов
  14. Мінск атрымаў званне горада-героя хітрасцю, а незадаволены Брэжнеў у выніку абразіў беларускую сталіцу. Вось што тады здарылася
  15. Выданне Time расказала, чаму сарваліся перамовы паміж Украінай і Расіяй у 2022 годзе і што Пуціну гатовы быў прапанаваць Зяленскі
  16. У ЗША адрэагавалі на абстрэл Севастопаля: Расія магла б гэтую вайну спыніць
Читать по-русски


Следчы камітэт (СК) 16 мая заявіў, што дадаў у спіс падазраваных прозвішчы 104 беларусаў, якія бралі ўдзел у вулічных акцыях за мяжой, у прыватнасці, на Дзень Волі 25 сакавіка. Ведамства звярнула ўвагу, што па месцы іх рэгістрацыі «праводзяцца ператрусы, накладанне арышту». Як стала вядома «Радыё Свабода», да некаторых эмігрантаў ужо прыйшлі па месцы жыхарства ў Беларусі з ператрусамі. Выданне пагаварыла з беларусамі, якія зараз жывуць за мяжой і бралі там удзел у акцыях пад бела-чырвона-белымі сцягамі.

Дзень Волі ў Вроцлаве. 25 сакавіка 2024 года. Фоты: чытачы «Зеркала»

Паводле СК, 104 беларусаў прызналі падазраванымі ў крымінальнай справе — ім інкрымінавалі арт. 361−1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім) і арт. 369−1 КК (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

У рамках даследавання СК заявіў, што ўжо атрымаў інфармацыю пра аб’екты нерухомасці і іншую маёмасць падазраваных на тэрыторыі Беларусі. Цяпер праводзяцца следчыя дзеяньні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і «іншыя працэсуальныя захады».

Раней у Беларусі ўжо прадалі тры кватэры палітэмігрантаў і палітвязняў. Гэта жытло Ціханоўскіх, Цапкалаў і праваабаронцы Ўладзіміра Лабковіча. Кватэру Сяргея і Святланы Ціханоўскіх прадалі прыкладна за 80 тысяч долараў. Не перашкодзіла і тое, што ў кватэры былі прапісаныя жыхары, у тым ліку дзеці. Прадалі разам з прапісанымі дзецьмі і кватэру Цапкалаў — за 120 тысяч даляраў.

«Ходзяць да сваякоў, „дураць галаву“»

Як стала вядома «Радыё Свабода», 16 траўня ад раніцы прадстаўнікі міліцыі і следчых органаў прыйшлі па месцы рэгістрацыі як мінімум некалькіх беларусаў, якія жывуць за мяжой. Іван (імёны суразмоўцаў змененыя дзеля бяспекі) зазначыў, што па месцы жыхарства ў Беларусі ён атрымаў заказны ліст з СК у Мінску.

— Што там напісана, я не магу ведаць, мяне ж там няма. Мая кватэра даўно апісаная, бо я ўцёк ад крымінальнай справы, — дадаў Іван.

Адна з эмігрантак таксама паведаміла, што 16 траўня сілавікі прыходзілі па адрасе яе месца жыхарства ў Беларусі. Чаго хацелі, яна не ведае, бо ад сваякоў запатрабавалі падпісаць дакумент аб невыдаванні.

— Яны ўсе там страшна напалоханыя і мне нават не кажуць, гэта быў вобшук, вопіс ці арышт жытла, — кажа жанчына. Яна неаднаразова брала ўдзел у акцыях у Варшаве.

Беларус Віталь таксама часта ходзіць на акцыі ў Варшаве. Кажа, што гэтаксама часта міліцыянеры і супрацоўнікі КДБ ходзяць да ягоных бацькоў.

— Я не маю аніякай маёмасці ў Беларусі, таму апісаць няма чаго ў мяне. Але яны ходзяць стабільна і рэгулярна да маіх бацькоў, дураць ім галаву: «Ваш сын у вышуку, ён мае крымінальную справу». Але ніякай канкрэтыкі, — паведаміў Віталь.

Пра арышт маёмасці расказваюць «добрыя людзі»

Беларуска Ганна Федаронак жыве ў Варшаве, кіруе там шэлтарам для ўцекачоў, удзельнічае ў акцыях і вядзе сатырычны канал «Лукашолкі».

Нядаўна яна даведалася, што ейны вялікі дом у вёсцы Варапаева Пастаўскага раёну апячаталі «органы».

— Мне перадалі гэта «добрыя людзі» з «таго боку». Дом мы будавалі ўсё жыццё, ён у нас вялікі, з усімі выгодамі, з газам, вадой, лазняй, участак там, парнікі. Усё, што можа быць у людзей, калі яны працавітыя. Уклалі ў яго шмат грошай, сілаў — для сябе ж стараліся. Вопіс майго дому, можа, і не звязаны са «справай 104 беларусаў», бо ў мяне асабіста ўжо шмат «заслуг», на некалькі крымінальных спраў. Варта паглядзець мае ролікі, каб было зразумела. За тыя ролікі, наколькі я ведаю, на мяне завялі справы за «распальванне варожасці», «абразу» Лукашэнкі і іншыя артыкулы навесілі, — кажа Ганна.

Жанчына дадае, што ў 2020 годзе яна зазнала пераслед, адміністрацыйныя справы. Даведалася пра магчымую крымінальную і вымушаная была ўцякаць з краіны.

— Ноччу, толькі непаўналетнюю дачку схапіла пад паху і пабегла. Усё, што мела, усё засталося там, — кажа беларуска.

Яна лічыць, што арышт маёмасці — помста з боку ўладаў.

«Б’юць і плакаць не даюць»

Правабааронца Леанід Судаленка ў камэнтары «Радыё Свабода» сказаў, што, каб даць ацэнку дзеянням уладаў, трэба ведаць канкрэтныя крымінальныя справы, статус чалавека ў іх. Фактычна арышт на маёмасць могуць накласці для забеспячэння магчымага пакарання, буйнога штрафу. Але паводле Канстытуцыі ніхто не можа быць адвольна пазбаўлены маёмасці.

— На сёння мы не бачылі працэсуальных дакумэнтаў ды нават не ведаем прозвішчы 104 «шчасліўчыкаў». Гэта ж не сёння ў Беларусі пачалося, яшчэ некалькі гадоў таму, калі «гарант Канстытуцыі» сказаў, што «бывае не да законаў». Людзі выйшлі на акцыі ў Варшаве ці Вільні. Іх не абвінавацілі, што яны «парушылі парадак правядзення масавага мерапрыемства». А ў тым, што, раз выйшлі, — значыць, яны «экстрэмісцкае фарміраванне». Калі ў Беларусі растуць цэны і людзі пра гэта гавораць, гэта значыць, яны ганьбяць дзяржаву. Трэба казаць, што цэны не растуць, а падымаюцца. Тады гэта ня будзе «дыскрэдытацыяй Беларусі», — тлумачыць Судаленка.

Паводле праваабаронцы, варта звярнуць увагу і на тое, што ў сваякоў эмігрантаў бяруць падпіску аб невыдаванні.

— Б'юць і плакаць не даюць. Забіраюць маёмасць і яшчэ забараняюць пра гэта казаць. Гэта такое рабаўніцтва, калі ў цябе грошы выцягнулі з кашалька і ты мусіш маўчаць пра гэта. Прававая сваволя ў краіне, — мяркуе Леанід Судаленка.