Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Португальцы еле-еле прошли словенцев на чемпионате Европы. Роналду запорол пенальти в игре, но потом реабилитировался
  2. «Выломали все двери, разбили камеры». В казино гостиницы «Пекин» пришли силовики, и теперь оно не работает — узнали, что происходит
  3. По «тунеядству» ввели новое изменение. Оно касается тех, кто отправляется на заработки в другие страны
  4. «Беларусь уже подготовила комплекс ответных асимметричных мер». МИД — о новых санкциях Евросоюза
  5. ISW: Российские командиры гонят на передовую получивших ранения и увечья военнослужащих и фальсифицируют отчеты о потерях
  6. «Моральное состояние, видимо, было не очень хорошим». Источник «Зеркала» рассказал, что происходит с Эдуардом Бабарико в колонии
  7. Беларусская Атлантида: 15 исчезнувших городов нашей страны, от части которых не осталось и следа
  8. Милиционера и следователя судят за «бездействие и халатность». Поводом стала гибель в Слуцке трехлетнего мальчика
  9. В этот день 455 лет назад наши предки объединились в одно государство с поляками. Что тогда произошло — собрали главные вопросы и ответы
  10. «Люди выливали алкоголь в туалете». На границе с Латвией беларусам запрещают ввоз многих товаров, таможня объясняет это санкциями ЕС
  11. Правительство опубликовало список видов деятельности, которыми смогут заниматься ИП и самозанятые
  12. Вырывало деревья с корнями, терзало провода, сносило столбы. В Беларуси оценили ущерб от вчерашней бури
  13. Арина Соболенко снялась с «Уимблдона». Вот что случилось с беларусской теннисисткой
  14. Такого доллара не видели давно: чего ждать от курсов в начале июля. Прогноз по валютам
  15. Лишение свободы до 11,5 года, штраф — до 1,6 млн рублей: суд вынес приговор по делу «аналитиков Тихановской»
  16. Путин уверен в своей «теории победы»: эксперты о том, что должны сделать Запад и Украина, чтобы предотвратить затягивание войны на годы


Набліжаецца Купалле — галоўнае дахрысціянскае летняе свята ў гонар сонцастаяння, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды. Выданне Reform знайшло найбольш цікавыя праграмы святкавання з абавязковым вогнішчам, да якіх можна далучыцца ў розных кутках свету.

Беларусь: Азярцо і Дудуткі

Міхась Філіповіч. На Купалле, 1921. Фота: wikipedia
Міхась Філіповіч. «На Купалле», 1921. Фота: wikipedia

Купалле ў Азярцы

22 чэрвеня Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуе Купалле. Чакаецца: пляценне вянкоў, купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі; карагоды, гульні, скокі праз вогнішча; варожбы на вянках і зеляніне; чарадзейныя казкі; майстар-клас па вывучэнні купальскіх песень; майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты; майстар-клас па дэкоры з травы; майстар-клас па ляльках з травы; выступленні фальклорных калектываў.

Купалле ў Дукорскім маёнтку. Фота: сацсеткі
Купалле ў Дукорскім маёнтку. Фота: сацсеткі

«Свята сонца» ў Дудутках

Фестываль «Свята сонца» пройдзе ў Дудутках 22 чэрвеня. На сцэне выступяць гурты «Росквіт», «Гурьба», «КаС», «Сарматы», Іван Кірчук, Fishtank, Дударев, «Племя», EvthanaziA, «Цемра». Адбудзецца вогненнае шоу. Удзельнічаюць Крэсіва, Кетри, Insane, Тэатр Etere, «Маоры Атома», Аляксандр Коўзік. Таксама будуць працаваць этнапляцоўка, рамесныя майстэрні, старадаўні кірмаш, абрадавая пляцоўка, прастора для спартыўных ды настольных гульняў, купальскі квэст і тэатральная сцэна, інтэрактыўныя пляцоўкі і фудкорт. Апоўначы адбудзецца факельнае шэсце да ракі Пціч, на беразе якой вас чакае здабыча жывога агню і запальванне купальскага вогнішча.

Квіткі тут.

Польшча: Аўгустаў, Варшава, Гданьск

Купалле ў Аўгустове

Напрыканцы тыдня, з 21 па 23 чэрвеня, беларусаў Беластока традыцыйна клічуць святкаваць Купалле на беразе возера Biale каля Аўгустава.

У праграме традыцыйныя песні і танцы, гульні, сапраўднае купальскае вогнішча. Кошт удзелу ў свяце: ад 10 да 20 злотых.

Рэгістрацыя тут.

Дабрацца можна на сваім аўто ці рэйсавым аўтобусам з Беластока (з аўтавакзала Аўгустава вас давязуць да месца святкавання).

«Вянкі беларускія» на беразе Віслы

22 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы, а 16.00 распачнецца святкаванне Купалля «Вянкі беларускія».

Абяцаюць спевы, абрадавыя танцы пад апекай найлепшых профі, пляценне вянкоў і шуканне папараць-кветкі. Зладзяць латарэю, фотасесію і конкурс на найлепшы нацыянальны строй. Правядуць ненавязлівую і эфектную канцэртную праграму, інтэрактыў і вольны мікрафон.

KUPALLE VARUŠNIAK у Варшаве

Купальскі Varušniak у 2023. Фота: сацсеткі
Купальскі Varušniak у 2023-м. Фота: сацсеткі

29 чэрвеня ў Варшаве пройдзе купальскі Varušniak. У 12.00 у клубе REJS (Piotra Bardowskiego, 2A) распачнецца вялікае свята музыкі, флірту, агню і кахання. Рыхтуюць вялікае вогнішча, традыцыйныя спевы, купальскія забавы і 24 гадзіны музыкі і танцаў. Тры сцэны, 30 артыстаў і суткі музыкі нон-стоп. Квіткі коштам ад 80 злотых па спасылцы.

Купальскі пікнік у Гданьску

22 чэрвеня з 15:00 Podleśna Polana святкуюць Купалле.

У праграме Музыкi «Дома сувязi» з акустычным сэтам, спявачка Кетеван, танцы Kapela Tryhradzka, аўтар-выканаўца песень, шоумэн Аляксандр Памiдораў, бард CharlyBLR, iнтэрактыўная Купальская і анiматары для дзяцей, 2 пляцоўкi для гульняў.

Чэхія: Прага

Купалле ў Празе

У суботу, 22 чэрвеня, суполка «Пагоня» і Беларускае танцавальнае таварыства ў Празе запрашаюць беларусаў Чэхіі святкаваць Купалле. У праграме: пляценне вянкоў, беларускія народныя гульні і танцы, распальванне купальскага вогнішча, спевы ў карагодзе, гульні і вольныя забавы.

Купалле ў Празе. 2022. Фота: Суполка «Пагоня»
Купалле ў Празе. 2022 год. Фота: Суполка «Пагоня»

Нямеччына: Брэмен

Купалле ў Брэмене

У суботу, 22 чэрвеня, беларусы Брэмена святкуюць Купалле. Чакаецца музычна-забаўляльная праграма на прыродзе, майстар-класы і сумесны пікнік. Госця і вядоўца — Вераніка Круглова, кіраўніца гурта Kriwi.

Купалле ў Брэмене. 2023. Фота: сацсеткі
Купалле ў Брэмене. 2023 год. Фота: сацсеткі

Па беларускай традыцыі перавага аддаецца беламу ў спалучэнні з чырвоным, а таксама любому светламу колеру. Вітаюцца вышыванкі і народныя строі!

Нідэрланды: Паўночнае мора

Купалле на Паўночным моры

Традыцыйны фэст ладзяць беларусы Нідэрландаў. Абяцаюць пляценне вянкоў, кірмаш, варкшоп, медытацыю, традыцыйнае адкрыццё свята з KRIWI і канцэрт Лявона Вольскага на захадзе сонца. Уцекачам з Беларусі бясплатна, астатнім трэба набыць квіткі. Уся інфармацыя тут.

Вялікабрытанія: Лондан

Купалле са «Скарынаўкай» у Лондане

Купалле са «Скарынаўкай». Фота: сацсеткі
Купалле са «Скарынаўкай». Фота: сацсеткі

У суботу, 22 чэрвеня, з 16.00 да 21.00 англа-беларускае таварыства і Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны запрашаюць на святкаванне Купалля ў сад Скарынаўскай бібліятэкі. У праграме — традыцыйнае пляценне вянкоў, упрыгожанне купальскага кола, спевы і скокі праз вогнішча.

Уваход — прапанаванае мінімальнае ахвяраванне: для сяброў АБТ — 7 фунтаў, для іншых наведвальнікаў — 10 фунтаў.

ЗША: Лос-Анджэлес

Купалле ў Лос-Анджэлесе

Аб'ява аб імпрэзе на Купалле ў Каліфоніі. Выява: Reform
Аб’ява аб імпрэзе на Купалле ў Каліфоніі. Выява: Reform

У нядзелю, 23 чэрвеня, беларусы Лос-Анджэлеса, Орандж-Каўнці і Сан-Дыега святкуюць Купалле на пляжы. У праграме пляценне вянкоў, спяванне беларускіх народных песень, народныя танцы, гульні, спаборніцтвы па валейболе, запальванне купальскага вогнішча, дзіцячая праграма.